wd wp Пошук:

Шаке Чоба

Шаке Чоба (алб.: Shaqe Çoba, у дзявоцтве — Шырока (алб.: Shiroka); 1875, Шкодэр — 1954) — албанская феміністка і суфражыстка. Яна заснавала таварыства «Албанская жанчына» (алб.: Gruaja Shqiptare), арганізацыю жанчын вышэйшага класа, нядоўгі час пубікаваўшую аднаіменны часопіс, у якім асвятлялісь жаночыя праблемы.

Біяграфія

Шаке Шырока нарадзілася у 1875 годзе ў горадзе Шкодэр, які ў той час уваходзіў у Скадарскі санджак Асманскай імперыі. Яе стрыечным братам быў паэт Філіп Шырока. Яна атрымала сярэднюю адукацыю ў манастырскай каталіцкай школе ў Заграбе (Харватыя), які ў той час быў часткай Аўстра-Венгрыі. Там яна вывучала італьянскую, нямецкую і сербахарвацкую мовы. Падчас навучання ў Венецыі (Італія) Шаке ў 1904 годзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Ндоцэм Чобай са знатнай сям’і Шкодэра. У далейшым у пары нарадзіўся сын[1].

3 жніўня 1920 года Шаке Чоба заснавала і ўзначаліла таварыства «Албанская жанчына» для жанчын вышэйшага класа Шкодэра ў падтрымку Албанскай нацыянальнай арміі, якая змагалася супраць ваенных сіл Каралеўства Югаславіі, уварваўшыхся ў паўночную Албанію. Арганізацыя таксама падымала праблему жаночай эмансіпацыі і выдавала часопіс «Албанская жанчына», дзе друкавалісь імёны зрабіўшых ахвяраванні на карысць салдатаў і іх сем’яў і сумы ахвяраванняў. У выданні таксама публікавалася мноства артыкулаў, прысвечаных правам і абавязкам албанскіх жанчын. У ліпені 1921 года, пасля чарговай публікацыі, часопіс быў закрыты[2].

10 лістапада 1937 года пры ўдзеле Шаке Чобы былі на нацыянальным узроўні рэарганізаваны жаночыя асацыяцыі з мэтай барацьбы з перажыткамі часу, непісьменнасцю, паляпшэннем жаночай вопраткі, абаронай здароўя маці і дзіця і г. д. Яна старанна захоўвала сведчанні сваёй дзейнасці ў запісах і дзённіках, якія пасля яе смерці ў 1954 годзе захоўвалісь у сям’е Чоба[3].

Падчас святкавання 90-годдзя незалежнасці Албаніі, у лістападзе 2002 года прэзідэнт Албаніі Альфрэд Майсю пасмяротна ўзнагародзіў Шаке Чобу Ордэнам Наіма Фрашэры (алб.: Urdhri “Naim Frashëri”) за яе ўдзел у рухе за незалежнасць у 1920-я гады ў якасці барацьбіта «супраць падзелу Албаніі і за эмансіпацыю албанскіх жанчын»[4].

Зноскі

  1. Dibra, p. 99
  2. Dibra, pp. 99-100
  3. Familjet e mëdha: Familja Çoba
  4. Dibra, p. 100

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Албаніі
Катэгорыя·Постаці фемінізму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шкодэры
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Шкодэры
Катэгорыя·Асобы