Шаве́кі[1] (трансліт.: Šavieki, руск.: Шавеки) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мішневіцкага сельсавета.
Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Казьянскага сельсавета[2], да 30 ліпеня 1966 года — у склад Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна[3], пасля чаго — у складзе Шумілінскага раёна, дзе 12 верасня 1966 года ўключана ў склад Мішневіцкага сельсавета[4], з 12 студзеня 1968 года да 26 верасня 2002 года ўваходзіла ў склад Казьянскага сельсавета[5][6].