wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па біятлоне

Чэмпіяна́т све́ту па біятло́не — міжнародныя біятлонныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1958 года. Сучасныя чэмпіянаты свету ўключаюць у сябе выступленні ў спрынце, гонцы пераследвання, індывідуальнай гонцы, змешанай эстафеце, эстафеце і мас-старце. Выступаючыя на чэмпіянаце свету атрымліваюць ачкі, якія залічваюцца ў агульны залік Кубка свету і ў залік Кубка нацый ў колькасці, аналагічным выступленню на этапах Кубка свету.

У 1958 годзе ў мястэчку Зальфельдэн[1] федэральнай зямлі Зальцбург Аўстрыйскай Рэспублікі прайшоў першы чэмпіянат свету, у рамках якога афіцыйна была праведзена індывідуальная гонка на 20 км і неафіцыйна — эстафета 4x7,5 км у мужчын. Першым чэмпіёнам свету стаў шведскі біятланіст Адольф Віклунд. Эстафетныя гонкі былі афіцыйна ўключаны ў праграму чэмпіянатаў свету толькі ў 1966 годзе[2]. Далей на чэмпіянатах свету з’яўляліся наступныя спаборніцтвы: у 1974 годзе — спрынтарскія гонкі ў мужчын, у 1984 годзе — індывідуальная гонка, спрынт і эстафета ў жанчын, у 1989 годзе — камандныя гонкі[3], у 1997 годзе — гонкі пераследвання, у 1999 годзе — мас-старты, у 2005 годзе — змешаная эстафета. Да 1989 года чэмпіянаты свету ў мужчын і ў жанчын праходзілі асобна.

У гады правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянат свету не праводзіцца. Да 2014 года ў рамках аднаго з пасляалімпійскіх этапаў Кубка свету медалі чэмпіянату разыгрываліся ў тых дысцыплінах, якія не ўвайшлі ў алімпійскую праграму.

Месца правядзення

ГодМесца правядзенняКраінаКамплектаў медалёўЗаўвагі
1958Зальфельдэн Аўстрыя1Індывідуальная гонка ў мужчын
1959Курмаёр Італія1
1961Умеа Швецыя1
1962Хямеэнліна Фінляндыя1
1963Зеефельд Аўстрыя1
1965Эльверум Нарвегія1
1966Гарміш-Партэнкірхен ФРГ2Упершыню праведзена эстафета ў мужчын
1967Альтэнберг ГДР2
1969Закапанэ Польшча2
1970Эстэрсунд Швецыя2
1971Хямеэнліна Фінляндыя2
1973Лэйк-Плэсід ЗША2
1974Мінск СССР3Упершыню праведзены спрынт 10 км у мужчын
1975Антэрсельва Італія3
1976Антэрсельва Італія1Спрынтарская гонка, якая не ўвайшла ў праграму Алімпіяды-1976
1977Вінгрум Нарвегія3
1978Гохфільцэн Аўстрыя3
1979Рупольдынг ФРГ3
1981Лахты Фінляндыя3
1982Мінск СССР3
1983Антэрсельва Італія3
1984Шамані Францыя3Першы чэмпіянат свету сярод жанчын, які не ўвайшоў у праграму Алімпіяды-1984
1985Рупольдынг ФРГ3Мужскі чэмпіянат
Эг-ам-Этцэль Швейцарыя3Жаночы чэмпіянат
1986Холменколен Нарвегія3Мужскі чэмпіянат
Фалун Швецыя3Жаночы чэмпіянат
1987Лэйк-Плэсід ЗША3Мужскі чэмпіянат
Лахты Фінляндыя3Жаночы чэмпіянат
1988Шамані Францыя3Чэмпіянат свету сярод жанчын, які не ўвайшоў у праграму Алімпіяды-1988.
1989Файстрыц Аўстрыя8Першы сумесны чэмпіянат сярод мужчын і жанчын, упершыню праведзены камандныя гонкі
1990Мінск СССР8Спрынт, камандные гонкі, жаночая эстафета ў Холменколене, мужская эстафета ў Контыялахты.
1991Лахты Фінляндыя8
1992Новасібірск Расія2Камандныя гонкі, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1992.
1993 Баравец Балгарыя8
1994Канмор Канада2Камандныя гонкі, не якія ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1994.
1995Антэрсельва Італія8
1996Рупольдынг Германія8
1997Осрблье Славакія10Упершыню праведзены гонкі пераследвання.
1998Паклюка Славенія2Гонкі пераследвання, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1998.
Гохфільцэн Аўстрыя2Камандныя гонкі, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-1998.
1999Контыялахты Фінляндыя10Індывідуальныя гонкі і мас-старты ў Холменколене. Упершыню праведзены мас-старты, выключаны з праграмы камандныя гонкі.
2000Холменколен Нарвегія10Мужчынская эстафета ў Лахты.
2001Паклюка Славенія10
2002Холменколен Нарвегія2Мас-старты, якія не ўвайшлі ў праграму Алімпіяды-2002.
2003Ханты-Мансійск Расія10
2004Обергоф Германія10
2005Гохфільцэн Аўстрыя11У Ханты-Мансійску ўпершыню праведзена змешаная эстафета.
2006Паклюка Славенія1Змешаная эстафета, якая не ўвайшла ў праграму Алімпіяды-2006.
2007Антэрсельва Італія11
2008Эстэрсунд Швецыя11
2009Пхёнчхан Рэспубліка Карэя11
2010Ханты-Мансійск Расія1Змешаная эстафета, якая не ўвайшла ў праграму Алімпіяды-2010.
2011Ханты-Мансійск Расія11
2012Рупольдынг Германія11
2013Нове-Места Чэхія11
2015Контыялахты Фінляндыя11
2016Холменколен Нарвегія11
2017Гохфільцэн Аўстрыя11
2019Эстэрсунд Швецыя12Упершыню праведзена адзіночная змешаная эстафета
2020Антэрсельва Італія12
2021Паклюка Славенія12

Біятлонныя спаборніцтвы на чэмпіянатах свету

1958—19651966—19831974—19871984—19881989—19961997—19981999—20042005—2017
Мужчыны
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Мас-старт
Эстафета
Камандная гонка
Жанычыны
Індывідуальная гонка
Спрынт
Гонка пераследвання
Мас-старт
Эстафета
Камандная гонка
Мужчыны і жанчыны
Змешаная эстафета

Медальны залік

на жнівень 2017 (без Алімпійскіх гульняў)

Агульная колькасць медалёў (па краінах)
Месца Краіна
1 Нарвегія666359188
2 Германія614432137
3 СССР44292194
4 Францыя32323092
5 Расія27392692
6 ГДР19121041
7 Швецыя12112144
8 Фінляндыя10101636
9 Украіна6101935
10 Беларусь691328
11 Італія641222
12 Чэхія56718
13 Аўстрыя25916
14 ФРГ24713
15 Славенія2215
16 Польшча16714
17 ЗША1315
18 Канада1214
19 Аб'яднаная каманда1102
20 Балгарыя0347
21 Кітай0303
22 Славакія0213
23 Чэхаславакія0134
24 Румынія0101
25 Латвія0022
26 Харватыя 0011
27 Эстонія0011

Медальны залік з улікам Алімпійскіх гульняў

Агульная колькасць медалёў (па краінах)
Месца Краіна
1 Нарвегія787465217
2 Германія776241180
3 СССР533426113
5 Расія374534116
4 Францыя363639111
6 ГДР22161452
7 Швецыя15122754
8 Фінляндыя10151843
9 Беларусь9111636
10 Украіна7112240
11 Італія651425
12 Чэхія56718
13 ФРГ36918
14 Аб'яднаная каманда3328
15 Канада3227
16 Аўстрыя271019
17 Славакія2327
18 Славенія2215
19 Польшча17715
20 Балгарыя1359
21 ЗША1315
22 Швейцарыя1102
23 Кітай0303
24 Чэхаславакія0134
25 Румынія0101
25 Казахстан0101
25 Латвія0022
26 Харватыя 0022
27 Эстонія0011

Зноскі

  1. Поўная назва Зальфельдэн-ам-Штайнернен-Мер.
  2. Да з’яўлення мужчынскай эстафеты на чэмпіянатах свету з 1958 па 1965 года вёўся так званы неафіцыйны камандны залік. Ён складаўся з вынікаў лепшых трох (ў 1958 годзе — чатырох) спартсменаў адной нацыянальнай біятлоннай федэрацыі ў індывідуальнай гонцы на 20 км.
  3. Камандныя гонкі не праводзяцца з 1999 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па біятлоне