wd wp Пошук:

Чы Дон Вон

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Чы Дон Вон (кар.: 지동원; нар. 28 мая 1991, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік клуба «Сеул» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Клубная кар’ера

На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынга», пасля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафесійным клубам Чы Дон Вона стаў «Чанам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 года ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд»[4]. У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 года паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клубнай кар’еры[5]. Усяго Чы Дон Вон правёў за клуб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.

Улетку 2011 года паўднёвакарэйскі форвард стаў іграком «Сандэрленда». Чы Дон Вон упершыню згуляў за англійскі клуб у матчы першага тура чэмпіянату Англіі супраць «Ліверпуля»[6]. Першы гол у Прэм’ер-лізе нападнік забіў 10 верасня 2011 года ў браму «Чэлсі»[7]. Усяго за сезон 2011/12 Чы Дон Вон згуляў у Англійскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак у першай палове наступнага сезона гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 года быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэслізе матчах, форвард праз паўгода вярнуўся ў Англію. Аднак Дон Вон зноў не пажадаў мірыцца з недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 года Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сезона[8].

17 красавіка 2014 года было абвешчана пра тое, што ўлетку, па заканчэнні сезона, Чы стане іграком дортмундскай «Барусіі», з якой ён падпісаў кантракт да 2018 года[9]. Але, у складзе «Барусіі» так ніводнага разу не з’явіўся на полі, гуляў толькі за другую каманду. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Аўгсбург»[10].

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду клубу Другой Бундэслігі «Дармштат 98». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Аўгсбург».

У маі 2019 года стала вядома, што ў новым сезоне Чы Дон Вон будзе гуляць за «Майнц 05». На полі, аднак, з’яўляўся рэдка, за два сезона правёў 10 матчаў у Бундэслізе. У студзені 2021 года да канца сезона арандаваны браўншвайгскім «Айнтрахтам», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Сеул».

Міжнародная кар’ера

Чы Дон Вон у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя медалі.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 снежня 2010 года ў таварыскім матчы са зборнай Сірыі і забіў адзіны гол у сустрэчы[11]. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы Дон Вон удзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасня 2011 года ў браму Лівана)[12].

У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянат свету.

Дасягненні

Статыстыка

Зноскі

  1. Dong-Won Ji // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ji Dong-won // FBref.com
  3. Dong-Won Ji // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). — «Инчхон Юнайтед» — «Чоннам Дрэгонз» 1:0. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
  5. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). — «Канвон» — «Чоннам Дрэгонз» 5:2. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
  6. Архіўная копія(ням.)  (недаступная спасылка). — «Ливерпуль» — «Сандерленд» 1:1. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012.
  7. Архіўная копія(ням.)  (недаступная спасылка). — «Сандерленд» — «Челси» 1:2. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012.
  8. Dong-Won Ji kommt zum FCA zuruck Архівавана 29 красавіка 2016.
  9. BVB verpflichtet Dong-Won Ji
  10. Нападающий дортмундской “Боруссии” Чжи Дон Вон перешел в “Аугсбург”
  11. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). — Сирия — Южная Корея 0:1. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
  12. Soccerway.com (нявызн.). — Южная Корея — Ливан 6:0.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Айнтрахт Браўншвайг
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Сандэрленд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Дармштат 98
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўгсбург
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Паўднёвай Карэі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Чанам Дрэганз
Катэгорыя·Ігракі ФК Сеул
Катэгорыя·Футбалісты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Майнц 05