.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Чы Дон Вон (кар.: 지동원; нар. 28 мая 1991, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік клуба «Сеул» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.
На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынга», пасля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафесійным клубам Чы Дон Вона стаў «Чанам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 года ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд»[4]. У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 года паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клубнай кар’еры[5]. Усяго Чы Дон Вон правёў за клуб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.
Улетку 2011 года паўднёвакарэйскі форвард стаў іграком «Сандэрленда». Чы Дон Вон упершыню згуляў за англійскі клуб у матчы першага тура чэмпіянату Англіі супраць «Ліверпуля»[6]. Першы гол у Прэм’ер-лізе нападнік забіў 10 верасня 2011 года ў браму «Чэлсі»[7]. Усяго за сезон 2011/12 Чы Дон Вон згуляў у Англійскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак у першай палове наступнага сезона гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 года быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэслізе матчах, форвард праз паўгода вярнуўся ў Англію. Аднак Дон Вон зноў не пажадаў мірыцца з недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 года Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сезона[8].
17 красавіка 2014 года было абвешчана пра тое, што ўлетку, па заканчэнні сезона, Чы стане іграком дортмундскай «Барусіі», з якой ён падпісаў кантракт да 2018 года[9]. Але, у складзе «Барусіі» так ніводнага разу не з’явіўся на полі, гуляў толькі за другую каманду. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Аўгсбург»[10].
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду клубу Другой Бундэслігі «Дармштат 98». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Аўгсбург».
У маі 2019 года стала вядома, што ў новым сезоне Чы Дон Вон будзе гуляць за «Майнц 05». На полі, аднак, з’яўляўся рэдка, за два сезона правёў 10 матчаў у Бундэслізе. У студзені 2021 года да канца сезона арандаваны браўншвайгскім «Айнтрахтам», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Сеул».
Чы Дон Вон у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя медалі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 снежня 2010 года ў таварыскім матчы са зборнай Сірыі і забіў адзіны гол у сустрэчы[11]. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы Дон Вон удзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасня 2011 года ў браму Лівана)[12].
У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянат свету.
Матчы Чы Дон Вона за зборную Паўднёвай Карэі | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
№ | Дата | Супернік | Рахунак | Галы Чы Дон Вона | Турнір | |
1 | 30 снежня 2010 | ![]() |
1:0 | 1 | Таварыскі матч | |
2 | 10 студзеня 2011 | ![]() |
2:1 | — | Кубак Азіі 2011 | |
3 | 14 студзеня 2011 | ![]() |
1:1 | — | Кубак Азіі 2011 | |
4 | 18 студзеня 2011 | ![]() |
4:1 | 2 | Кубак Азіі 2011 | |
5 | 22 студзеня 2011 | ![]() |
1:0 | — | Кубак Азіі 2011 | |
6 | 25 студзеня 2011 | ![]() |
2:2 (0:3 пэн.) | — | Кубак Азіі 2011 | |
7 | 28 студзеня 2011 | ![]() |
3:2 | 2 | Кубак Азіі 2011 | |
8 | 10 лютага 2011 | ![]() |
0:0 | — | Таварыскі матч | |
9 | 25 сакавіка 2011 | ![]() |
4:0 | — | Таварыскі матч | |
10 | 7 чэрвеня 2011 | ![]() |
2:1 | 1 | Таварыскі матч | |
11 | 2 верасня 2011 | ![]() |
6:0 | 2 | Адборачны матч ЧС—2014 | |
12 | 6 верасня 2011 | ![]() |
1:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
7 кастрычніка 2011 | ![]() |
2:2 | — | Неафіцыйны матч | ||
13 | 11 кастрычніка 2011 | ![]() |
2:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
14 | 11 лістапада 2011 | ![]() |
2:0 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
15 | 15 лістапада 2011 | ![]() |
1:2 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
16 | 31 мая 2012 | ![]() |
1:4 | — | Таварыскі матч | |
17 | 8 чэрвеня 2012 | ![]() |
4:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
18 | 12 чэрвеня 2012 | ![]() |
3:0 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
19 | 6 лютага 2013 | ![]() |
0:4 | — | Таварыскі матч | |
20 | 26 сакавіка 2013 | ![]() |
2:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
21 | 4 чэрвеня 2013 | ![]() |
1:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
22 | 11 чэрвеня 2013 | ![]() |
1:0 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
23 | 18 чэрвеня 2013 | ![]() |
0:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | |
24 | 6 верасня 2013 | ![]() |
4:1 | — | Таварыскі матч | |
25 | 12 кастрычніка 2013 | ![]() |
0:2 | — | Таварыскі матч | |
26 | 19 лістапада 2013 | ![]() |
1:2 | — | Таварыскі матч |