wd wp Пошук:

Чындуін

Чындуі́н, Чындві́н (бірм.: ချင်းတွင်းမြစ်) — рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на захадзе М’янмы, правы і самы вялікі прыток ракі Іравадзі (басейн Адаманскага мора).

Даўжыня ракі каля 1100 км. Плошча вадазборнага басейна каля 114 тыс. км² (частка басейна на тэрыторыі Індыі). Вытокі ракі на заходніх схілах гор Кумун. Цячэ пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае па звілістай даліне, ніжэй — у межах шырокай міжгорнай катлавіны, дзе частка вады выкарыстоўваецца на арашэнне. Рэжым мусонны з летнім разводдзем. Сярэдні расход вады больш за 4000 м³/с.

Суднаходная да вусця асноўнага прытока — ракі Ую (больш за 600 км), у засушлівы сезон — на 400 км. На Чындуіне знаходзіцца горад Маўн’юа.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэкі М’янмы
Катэгорыя·Басейн Індыйскага акіяна ў Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара