Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў (кірг.: Чыңгыз Төрөкулович Айтматов; 12 снежня 1928, сяло Шэкер, Кіргізская АССР, РСФСР, СССР — 10 чэрвеня 2008, Нюрнберг, Баварыя, Германія) — кіргізскі празаік , які пісаў на кіргізскай і рускай мовах. Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Скончыў Кіргізскі сельскагаспадарчы інстытут у 1953 годзе. Член КПСС з 1959 года. У 1965-86 гадах старшыня праўлення кінематаграфістаў Кыргызстана, з 1986 — Саюза пісьменнікаў Кыргызстана; адначасова з 1988 галоўны рэдактар часопіса «Иностранная литература». 3 1990 на дыпламатычнай службе.
Вострыя этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, прасторавыя карціны дыялектычнай узаемасувязі свету і чалавека ўздымае ў аповесцях «Твар у твар» (1957), «Джаміля» (1958), «Таполька мая ў чырвонай касынцы», «Вярблюджае вока», «Першы настаўнік» (усе 1961), «Матчына поле» (1963), «Бывай, Гюльсары» (1966), «Белы параход» (1970), «Рабы сабака, які бяжыць уздоўж мора» (1977); у раманах «I вякуе дзень даўжэй за век» (асобнае выданне пад назвай «Буранны паўстанак», 1980), «Плаха» (1986), «Божая маці ў снягах» (1988). У творах спалучае псіхалагічны аналіз з традыцыямі фальклору, міфічнай вобразнасцю, імкнецца да жанру прытчы.
Амаль усе яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы Ч. Айтматава перакладалі І. Сакалоўскі, С. Міхальчук, М. Стральцоў.
29 мая 2018 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прысвоіў парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса імя Чынгіза Айтматава[6].