wd wp Пошук:

Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі

Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненне двух хуткасных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Ян Бжэхва» з Пшэмысля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 года каля 20:57 (па польскім часе)[1] пад Шчэкацінамі[2][3], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінулі 16 чалавек, пашкоджанні атрымалі 57 чалавек[4].

TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводстваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 верталёта, 13 сабак[4].

Прычыны здарэння высвятляюцца дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Па незразумелым прычынам, састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў апынуўся на іншым пуці, якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысля ў польскую сталіцу[5]. У гэтым раёне ішоу рамонт чыгуначных пуцей[5]. Адказныя дыспетчары руху былі цвярозыя[6]. Дапушчальна хуткасць на адрэзку, дзе здарылася катастрофа — 120 км/г[1].

На месца здарэння прыбылі прэм’ер-міністр Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзідэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[7]. Міністр транспарта, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[5].

У сувязі з катастрофай прэзідэнт Камароўскі абвясціў нацыянальную жалобу[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Trwa przeszukiwanie wagonów, rusza śledztwo(польск.) . rp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  2. Сілезскае ваяводства, ля мяжы са Свентакшыскім ваяводствам.
  3. Архіўная копія(польск.)  (недаступная спасылка). pkp.pl (3 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  4. 1 2 Katastrofa pociągów w województwie śląskim(польск.) . msw.gov.pl (5 сакавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2012.
  5. 1 2 3 На поўдні Польшчы адбылася чыгуначная катастрофа (фота) (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
  6. Dyżurni ruchu przebadani na obecność alkoholu(польск.) . rp.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.(недаступная спасылка)
  7. Prezydent na miejscu katastrofy kolejowej(польск.) . prezydent.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012.
  8. Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 4 marca 2012 r. w sprawie wprowadzenia żałoby narodowej na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej (Dz. U. z 2012 r. poz. 237) (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Катастрофы 2012 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сілезскае ваяводства
Катэгорыя·Чыгуначныя катастрофы ў Польшчы
Катэгорыя·Падзеі 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чыгуначныя катастрофы