wd wp Пошук:

Дональд Туск

Дональд Францішак Туск (польск.: Donald Franciszek Tusk; нар. 22 красавіка 1957, Гданьск) — польскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Польшчы з 16 лістапада 2007 да 22 верасня 2014.

Нарадзіўся ў Гданьску, скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта. У 1990-я быў удзельнікам партыі Ліберальна-дэмакратычны кангрэс. У 1997 быў абраны ў Сейм. З 2001 Туск займае пасаду лідара партыі «Грамадзянская платформа» як адзін з яе заснавальнікаў. У 2005 удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Перамог у першым туры з 36,3 % галасоў[3], аднак у другім туры саступіў Леху Качыньскаму, які атрымаў 54,04 % галасоў[4].

16 лістапада 2007 пасля перамогі яго партыі на парламенцкіх выбарах стаў прэм’ер-міністрам Польшчы[5]. 30 жніўня 2014 Дональд Туск абраны прэзідэнтам Рады ЕС[6][7].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122488547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  3. Wybory Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej 2005 — Wyniki pierwszej tury(польск.) . pkw.gov.pl. Праверана 8 лістапада 2014.
  4. Wybory Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej 2005 — Wyniki ponownego głosowania(польск.) . pkw.gov.pl. Праверана 8 лістапада 2014.
  5. Cahoon, Ben Poland(англ.) . worldstatesmen.org. Праверана 8 лістапада 2014.
  6. Дональд Туск абраны старшынёй Еўрапейскай Рады(бел.) . charter97.org (30 жніўня 2014). Праверана 8 лістапада 2014.
  7. Председателем Евросовета избран премьер-министр Польши Дональд Туск(руск.) . ITAR-TASS (30 жніўня 2014). Праверана 8 лістапада 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены партыі «Грамадзянская платформа»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску