wd wp Пошук:

Чумыш

Чумы́ш (руск.: Чумы́ш[1]) — рака ў Кемераўскай вобласці і Алтайскім краі Расіі, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 644 км, плошча вадазборнага басейна 23 900 км². Бярэ пачатак на Салаірскім кражы ў Кемераўскай вобласці двума вытокамі: Кара-Чумыш і Том-Чумыш. У вярхоўях з парогамі, каля вусця разбіваецца на 2 рукавы. Упадае ў Об за 88 км ніжэй горада Барнаул. Пераважна працякае па Бійска-Чумышскім узвышшы. Правабярэжную частку басейна (68 % плошчы) займае паўднёва-заходняя частка Салаірскага кража і Перадсалаірская раўніна. Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады за 74 км ад вусця складае 146[1] м³/с. Замярзае ў 1-й палове лістапада.

Зноскі

  1. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прытокі Обі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Алтайскага края
Катэгорыя·Рэкі Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96