wd wp Пошук:

Чортаў камень Вялецкі

Чортаў камень Вялецкі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996)[1]. Знаходзіцца каля вёскі Вялец Пліскага сельсавета (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 1 км на паўднёвы захад ад возера Вялец. GPS-кардынаты — 55.2493, 27.9296

Апісанне

Чортаў камень Вялецкі 4

Памеры яго 3,55 х 1,75 м, вышыня 0,8 м. На каменю захавалася каля 30 ямак дыяметрам 5—6 см і глыбінёй каля 3 см. Сценкі ямак загладжаныя, адшліфаваныя і, відавочна, узніклі ад вярчэння трывалых прадметаў. Складзены з ружовага граніту рапаківі[2].

Чортаў камень Вялецкі 6

Валуны з падобнымі ямкамі вядомы ў Прыбалтыцы, Карэліі і Фінляндыі. Лічылася, што максімальная ўсходняя мяжа пашырэння такіх камянёў праходзіла раней па тэрыторыі Латвіі і Літвы. Цяпер тэрытарыяльна вялецкі «чортаў» камень сярод падобных валуноў самы паўднёва-ўсходні. Спецыялісты сцвярджаюць, што ямкі ў камені былі створаны чалавекам прыкладна з 2—2,5 тысячы гадоў таму назад у час абрадаў пакланення продкам, Сонцу або богу ўрадлівасці. Перад увядзеннем хрысціянства хутчэй за ўсё камень звязвалі з культам бога статка Вялесам.

Легенды

Паводле аднаго падання, на камені скакаў і кружыўся чорт і ад яго пятак утварыліся такія ямкі[3].

Паводле іншага падання, гэты камень падабраў чорт і хацеў ім разбурыць касцёл.

Зноскі

  1. Решение Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 29 октября 1996 г. № 10-2 «Об объявлении памятниками природы отдельных природных объектов»
  2. Винокуров В. Ф., Дучиц Л. В., Зайковский Э. М., Карабанов А. К. Культовые валуны с рукотворными углублениями
  3. Эрнст Ляўкоў, Аляксандр Карабанаў, Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі, Валерый Вінакураў. Культавыя камяні Беларусі // Studia Mythologica Slavica III. 2000. С. 50.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Геалогія Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Вялец (Глыбоцкі раён)
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Язычніцтва ў Беларусі