wd wp Пошук:

Чонкаўскі сельсавет

Чо́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чонкі.

Утвораны 30 снежня 1927 года як Сеўрукоўскі сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР, у склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Хутарскага сельсавета. Цэнтр — вёска Сеўрукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 25 чэрвеня 1963 года ў гарадскую мяжы Гомеля ўключаны пасёлкі Масцішча і Хутар[1]. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чонкі, сельсавет перайменаваны ў Чонкаўскі. 17 мая 2007 года ў склад Гомеля ўключаны пасёлак Хутар[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3397 чалавек[3], з іх 86,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля населеных пунктаў Паўлава Давыдаўскага сельсавета, Масцішча і Хутар Сеўрукоўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 25 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 21 (1021).
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Чонкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе