wd wp Пошук:

Чачэрскі сельсавет

Чачэ́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Чачэрск. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чачэрскага местачковага Савета.

12 ліпеня 1973 года цэнтр Захарпольскага сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[1]. 11 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Отар[2]. 1 снежня 2009 года сельсавет перайменаваны ў Аторскі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1297 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  2. Решение Чечерского районного Совета депутатов от 11 июня 2009 г. № 107 О переносе административно-территориального центра Чечерского сельсовета
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна