wd wp Пошук:

Чацвёртая халерная пандэмія

Чацвёртая халерная пандэмія (таксама IV пандэмія халеры, англ.: fourth cholera pandemic) — чарговае распаўсюджванне халеры на вялікія адлегласці ад Індыі. Меркаванае месца паходжання — дэльта Ганга. Характэрная хуткім распаўсюджваннем хваробы з дапамогай чыгунак і караблёў пасля адкрыцця Суэцкага канала, які «забяспечыў» кур’ерскі хуткі правоз інфекцыі з Індыі ў Еўропу. Цяпер халера пранікала туды не за два-тры гады, а праз некалькі тыдняў. Караблі, якія адплылі тады з егіпецкай Александрыі, разнеслі яе ў парты Італіі, Францыі, Іспаніі. Працягвалася на працягу 1863—1875 гадоў.

Распаўсюджванне пандэміі

На тэрыторыю Расійскай імперыі халера пранікла ў гэты раз з Заходняй Еўропы. Тады было заўважана, што войскі заўсёды пазней жыхароў і ў меншай ступені пакутавалі ад халеры. Калі салдаты захворвалі, то лягчэй радавых грамадзян хварэлі халерай, і параўнальна менш іх памірала. Гэту няроўнасць варта прыпісаць асаблівасцям салдацкай ежы, якая нават летам, са знікненнем запасаў квашанай капусты і буракоў, мела ўсё ж такі ў аснове кіслы хлеб, квас і іншыя прадукты, якія падтрымлівалі ў страўніку пераважна кіслую рэакцыю харчовай сумесі, якая пагібельна дзейнічае на халерныя вібрыёны.

Падчас гэтай пандэміі халера распаўсюдзілася на Маларосію ў жніўні 1865 года з Канстанцінопаля, спачатку ў Адэсу, а з 1866 года — амаль да ўсіх абшчын Маларосіі. У 1869—1870 гады захворванне халерай у Еўропе спынілася, за выключэннем Расійскай імперыі. Найбольшы яе пік у Маларосіі быў у 1870 годзе, калі захварэла 633 318 чалавек, а памерла 238 027, аднак гэта не азначае, што апублікаваныя сапраўды дакладныя колькасці. Было шмат няўлічаных хворых і памерлых сярод беднякоў. У Кіеве, напрыклад, летам 1871 года за дзень памірала да 140 чалавек. У 1872 годзе за два тыдні памёр 1151 жыхар горада. Вышук, арганізаваны ваенным губернатарам, паказаў, што шмат гараджан у прыгарадах або таемна скідалі трупы ў Днепр, або хавалі іх у адасобленых месцах. Гэта адбывалася таму, што лячэнне было платным. Не ва ўсіх гарадах была бясплатная земская медыцына(руск.) бел.. У тым жа Кіеве, у прыватнасці, даступнай для простага люду была адна толькі Кірылаўская бальніца, ды і то дзень знаходжання ў ёй каштаваў 7 рублёў 20 капеек, у той час, як штодзённая зарплата кваліфікаванага рабочага не перавышала 2 рубля 50 капеек. Заставаліся нешматлікія ўстановы для паломнікаў пры кляштарах і тэрмінова пераробленыя пад «складаванне» халерных хворых начлежкі для бедных, куды прыносілі дзясяткі жыхароў горада проста паміраць.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Халерныя пандэміі
Катэгорыя·XIX стагоддзе
Катэгорыя·Гісторыя Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты