wd wp Пошук:

Час

Зараз — 18 кастрычніка 2022, 06:35 (UTC)
Для адсочвання часу выкарыстоўваецца, напрыклад, будзільнік.

Час — адно з фундаментальных паняццяў філасофіі і фізікі, якое характарызуе усе змены, што адбываюцца ў матэрыяльным свеце. Час непарыўна звязаны з матэрыяю, а дакладней — з яе рухам.

Уласцівасці часу

У класічнай фізіцы час надзяляецца наступнымі характарыстыкамі:

У адпаведнасці з гэтымі ўласцівасцямі час можна прадставіць як прамую, якая мае кірунак. Кожны пункт гэтай прамой адпавядае пэўнаму моманту ў часе.

Вымярэнне часу

Асноўны артыкул: вымярэнне часу Вымярэнне працягласці нейкага прамежка часу заключаецца ў падлічванні колькасці ўзнікненняў пэўнай перыядычнай з’явы, перыяд узнікнення якой прымаецца за эталон. Прылада, якая здзяйсняе гэтае вымярэнне, называецца гадзіннікам.

З’ява, што лічыцца эталоннай, павінна мець пастаянны перыяд, г.зн. паўтарацца праз аднолькавыя прамежкі часу. Але каб вызначыць, ці сапраўды гэта так, трэба ўжо мець гадзіннік са сваім эталонным прамежкам часу. Выйсце з гэтай супярэчнасці палягае толькі ў аксіяматычным прыняцці перыяду той ці іншай з’явы за эталон. Такім эталонам можна лічыць астранамічныя перыядычныя з’явы, напрыклад, вярчэнне Зямлі вакол Сонца (адзін абарот складае год) ці вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі (адзін абарот складае суткі). Меншай хібнасці дазваляюць дасягнуць гадзіннікі, заснаваныя на перыядычных працэсах, якія адбываюцца ў атамах.

Асноўнай адзінкай вымярэння часу ў сістэме СІ з’яўляецца секунда. Іншыя адзінкі вымярэння часу:

Паколькі час не мае пачатку, то момант часу можна вызначыць толькі адносна нейкага іншага моманта, які ўмоўна прымаецца за нуль. Такім нулявым момантам (пачаткам летазлічэння) звычайна прымаецца пачатак года, у якім адбылася пэўная знакавая гістарычная падзея. У найбольш распаўсюджаным на сёння грыгарыянскім календары такой падзеяй з’яўляецца Нараджэнне Хрыстова.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Філасофская тэрміналогія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Фізічныя велічыні
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Час
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Фундаментальныя фізічныя паняцці