Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ; араб. مجلس الحكم العراقي) — кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі ў Іраку, створанай пасля ўварванне ЗША і іх саюзнікаў.
Створан 13 ліпеня 2003 года. складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркмена і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. У той жа час кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ[1].
1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя[1].
Імя | Перыяд | Партыя |
---|---|---|
Махамед Бахр аль-Улум (1-ы тэрмін) | 13 чэрвеня — 31 ліпеня 2003 | беспартнійны |
Ібрагім аль-Джафары | 1—31 жніўня 2003 | Дава |
Ахмед Чалабі | 1—30 верасня 2003 | Іракскі нацыянальны кангрэс |
Аяд Алаўі | 1—31 кастрычніка 2003 | Іракскі нацыянальны кангрэс |
Джалал Талабані | 1—30 лістапада 2003 | Патрыятычны саюз Курдыстана |
Абдэль-Азіз аль-Хакім | 1—31 снежня 2003 | Вярхоўны ісламскі савет Ірака |
Аднан Пачачы | 1—31 студзеня 2004 | Асамблея незалежных дэмакратаў |
Махсен Абдэль Хамід | 1—29 лютага 2004 | Ісламская партыя Ірака |
Махамед Бахр аль-Улум (2-і тэрмін) | 1—31 сакавіка 2004 | беспартнійны |
Масуд Барзані | 1—30 красавіка 2004 | Дэмакратычная партыя Курдыстана |
Эзэдын Салім | 1—17 мая 2004 | Дава |
Газі Машаль Аджыль аль-Явер | 17 мая—1 чэвреня 2004 | беспартыйны |
1 верасня 2003 года Савет прызначыў свой першы кабінет міністраў. У ім былі:
Пасады міністра абароны і міністра інфармацыі часоў Садама Хусейна былі часова скасаваны акупацыйнай адміністрацыяй да 22 лютага 2004 года[2].