wd wp Пошук:

Часовы кіраўнічы савет Ірака

Кіраўнік ЧОК Пол Брэмер (2-і злева), члены ЧКСІ (злева направа) Мавафак аль-Рубаі, Ахмед Чалабі, Аднан Пачачы і старшыня камітэта па дэ-баасізацыі Адзіль Абдул-Махдзі (1-ы справа). Фатаграфія зроблена 14 снежня 2003 года.

Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ; араб. مجلس الحكم العراقي‎‎) — кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі ў Іраку, створанай пасля ўварванне ЗША і іх саюзнікаў.

Створан 13 ліпеня 2003 года. складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркмена і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. У той жа час кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ[1].

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя[1].

Склад

Старшыні

Імя Перыяд Партыя
Махамед Бахр аль-Улум (1-ы тэрмін)13 чэрвеня — 31 ліпеня 2003беспартнійны
Ібрагім аль-Джафары1—31 жніўня 2003Дава
Ахмед Чалабі1—30 верасня 2003Іракскі нацыянальны кангрэс
Аяд Алаўі1—31 кастрычніка 2003Іракскі нацыянальны кангрэс
Джалал Талабані1—30 лістапада 2003Патрыятычны саюз Курдыстана
Абдэль-Азіз аль-Хакім1—31 снежня 2003Вярхоўны ісламскі савет Ірака
Аднан Пачачы1—31 студзеня 2004Асамблея незалежных дэмакратаў
Махсен Абдэль Хамід1—29 лютага 2004Ісламская партыя Ірака
Махамед Бахр аль-Улум (2-і тэрмін)1—31 сакавіка 2004беспартнійны
Масуд Барзані1—30 красавіка 2004Дэмакратычная партыя Курдыстана
Эзэдын Салім1—17 мая 2004Дава
Газі Машаль Аджыль аль-Явер17 мая—1 чэвреня 2004беспартыйны

Члены

Імя Партыя Этнарэлігійная прыналежнасць
Самір Шакіра Махмудбеспартыйныараб
Сандул Чапукбеспартыйнытуркмен
Ваіль Абдэль Латыфбеспартыйныараб-шыіт
Мавафак аль-Рубаібеспартыйныараб-шыіт
Дару Нур аль-Дынбеспартыйныкурд-суніт
Ахмед аль-Баракбеспартыйныараб-шыіт
Раджа Хабіба аль-Хузаайбеспартыйныараб-шыіт
Махамед Бахр аль-Улумбеспартыйныараб-шыіт
Агіла аль-Хашымі (Забіты падчас нападу 25 верасня 2003 года), заменены Салама аль-Хуфаджы 8 снежня)беспартыйны
Баас да 2003)
араб-шыіт
Ахмед ЧалабіІракскі нацыянальны кангрэсараб-шыіт
Насір аль-ЧадерчыНацыянальная дэмакратычная партыяараб-суніт
Аднан ПачачыАсамблея незалежных дэмакратаўараб-суніт
Масуд БарзаніДэмакратычная партыя Курдыстанакурд-суніт
Джалал ТалабаніПатрыятычны саюз Курдыстанакурд-суніт
Абдэль-Азіз аль-ХакімВярхоўны ісламскі савет Іракаараб-шыіт
Ёнадам КаннаАсірыйскі дэмакратычны рухасірыяц-хрысціянін
Салахедзін БахаедзінІсламскі саюз Курдыстанакурд-суніт
Махмуд АсманСацыял-дэмакратычная партыя Курдыстанакурд-суніт
Хамід Маджыд МусаІракская камуністычная партыяараб-шыіт
Газі Машаль Аджыль аль-Явербеспартыйныараб-суніт
Махсэн Абдэль ХамідІсламская партыя Іракаараб-суніт
Аяд АлаўіІракскі нацыянальны кангрэсараб-шыіт
Абдэль-Карым Махуд Аль-МухамедавіІракская Хезбалаараб-шыіт
Ібрагім аль-ДжафарыДаваараб-шыіт
Эзэдын СалімДаваараб-шыіт

Кабінет

1 верасня 2003 года Савет прызначыў свой першы кабінет міністраў. У ім былі:

Пасады міністра абароны і міністра інфармацыі часоў Садама Хусейна былі часова скасаваны акупацыйнай адміністрацыяй да 22 лютага 2004 года[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003–2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011
  2. капитан 1 ранга С. Ковтун. Силы национальной обороны Ирака // „Зарубежное военное обозрение“, № 8 (725), август 2007. стр. 15-21

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Часовы орган кааліцыі
Катэгорыя·Акупацыя Ірака
Катэгорыя·Палітыка Ірака
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Ірака