Чарня́ны[1] (трансліт.: Čarniany, руск.: Черняны) — аграгарадок у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнянскага сельсавета.
Знаходзіцца за 23 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Маларыта, за 53 км ад Брэста[2]. Каля аграгарадка працякае рака Асіпоўка.
У 1892—1915 гг. у Чарнянах дзейнічаў шкляны і хрусталёвы завод[2].