Чарнару́чанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Карумны.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чарнаручча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карумны. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Засценкаўскага сельсавета[1].