wd wp Пошук:

Засценкаўскі сельсавет

Засце́нкаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Засценкі.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новатухінскага і Чарнаручанскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года ў склад Азярэцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэдзькаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Азёры, Вялікае Тхорына, Кіраёва, Косціна, Пятрыкі, Рэдзькі, Судзілавічы і Шэкі)[3]. 8 ліпеня 2008 года скасавана вёска Азёры[4]. 14 верасня 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Асінторфскага сельсавета[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 538 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе