wd wp Пошук:

Чарлз Таўнсенд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таўнсенд.

Чарлз Генры Тайлер Таўнсенд (англ.: Charles Henry Tyler Townsend; 5 снежня 1863 — 17 сакавіка 1944) — амерыканскі энтамолаг, які спецыялізаваўся на тахінах. Працаваў у ЗША і Бразіліі, некаторы час быў куратарам музея на Ямайцы. Усё жыццё збіраў калекцыю мух і апублікаваў мноства работ па энтамалогіі. Апісаў 1491 род і 1555 відаў.

Як сістэматык валодаў супярэчлівай рэпутацыяй. Яго называлі эксцэнтрычнай асобай. Вучоны любіў «пладзіць» роды, якія змяшчаюць па адным віду кожны і дапускаў асабістыя нападкі на калег, якія такі падыход крытыкавалі. Яго magnum opus стала праца «Manual of Myiology», якая ўтрымлівала 3760 старонак. Пры гэтым апошнія два тамы былі прысвечаны не энтамалогіі, але меркаванням аўтара адносна Месяца, развіцця людзей і прыроды гравітацыі[2][3].

Мірна памёр у сваім доме ў Ітакуакесетубе(руск.) бел., Бразілія.

Сям’я

Жонка Таўнсенда памерла ў 1903 годзе. Дзяцей ён пакінуў сваякам.

Зноскі

  1. http://www.nadsdiptera.org/News/FlyTimes/issue50.pdf Праверана 14 красавіка 2020.
  2. James, Maurice T. C. H. Tyler Townsend(нявызн.)  // Annals of the Entomological Society of America. — 1945. — Т. 38. — № 1. — С. 143—144.
  3. Evenhuis, N.L Charles Henry Tyler Townsend (1863–1944): man of wanderlust and mystery(англ.)  // Fly Times : journal. — 2013. — № 50. — С. 15—24.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Памерлі ў Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Энтамолагі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе