wd wp Пошук:

Чарлз Кёрціс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кёрціс. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Чарлз Кёрціс (англ.: Charles Curtis; 25 студзеня 1860 — 8 лютага 1936) — амерыканскі палітык, член палаты прадстаўнікоў, сенатар ад штата Канзас з 1907 па 1913 год, і 31-ы віцэ-прэзідэнт ЗША з 1929 па 1933.

Чарлз Кёрціс нарадзіўся 25 студзеня 1860 года ў Топіцы, Канзас, у сям’і Орэна Кёрціса і Элен Папін. З боку маці Кёрціс быў нашчадкам правадыра індзейскага племя канза. Маці Чарлза навучыла яго французскай мове. Быў выдатным жакеем. Пасля смерці маці ён выхоўваўся дзядулем і бабуляй, якія аказалі на яго вялікі ўплыў. Менавіта бабуля настаяла, каб Кёрціс атрымаў адукацыю ў сярэдняй школе Тапека. Пасля заканчэння школы Чарлз вывучаў права, адначасна працуючы на няпоўным працоўным дні. У 1881 годзе яго прынялі ў калегію адвакатаў. З 1885 па 1889 праходзіў практыку ў Топіцы ў якасці пракурора акругі Шоні, Канзас.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Charles Curtis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Пракуроры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Канзас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Кабінет Герберта Гувера
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канзасе
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары ад штата Канзас
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канзасе