wd wp Пошук:

Чарвятка

Чарвя́тка, Чарвя́та — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Палата. Знаходзіцца ў 24 км на паўночны ўсход ад горада Полацк і за 1,5 км на поўнач ад вёскі Кулькі.

Плошча воднай паверхні возера 4,25 км², даўжыня 2,55 км, найбольшая шырыня 2,35 км. Глыбіня возера дасягае 2,6 м. Вадазбор плошчай 13,7 км нізінны, складзены з пяскоў.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу мае акруглую форму. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—7 метраў, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і забалочаныя.
Дно возера Чарвятка плоскае. Большая частка дна пакрытае слоем сапрапеля таўшчынёй каля 3 метраў. У прыбярэжнай частцы ў асобных месцах дно пясчанае і пясчана-глеістае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у раку Палата і на паўднёвым усходзе пратока ў возера Гало́вец[1]. Зарастае каля 16 % плошчы возера. Колернасць вады да 60°. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае 10—80 метраў. Растуць трыснёг, чарот, хвошч, асака. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,7 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка, джгір і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Націск у адпаведнасці з Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 147. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак