wd wp Пошук:

Чапля чырвоная

Ardea purpurea

Чапля чырвоная, чапля рыжая (Ardea purpurea) — птушка з сямейства чаплевых.

Агульная характарыстыка

Даўжыня цела 70—90 см, размах крылаў 120—150 см. Самка крыху меншая за самца.

Апярэнне чырвонай чаплі каштанава-бурае, спіна шэрая. Маладыя ў меншай ступені кантрастныя, ржава-шэрыя. Чырвоная чапля крыху драбнейшая за шэрую чаплю. Падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная.

Распаўсюджанне

Гняздуецца ў Еўропе, Паўднёвай Азіі і Афрыцы. Еўрапейскія чаплі зімуюць у Афрыцы, на поўдзень ад Сахары. У Еўропе паўночная мяжа гнездавання праходзіць на Украінскім Палессі, на тэрыторыі Беларусі рэдкі залётны від.

Чырвоная чапля жыве ў трысняговых зарасніках ля вады. Насяляе вялікія заліўныя балотныя тэрасы, парослыя трыснягом, паблізу вільготных адкрытых прастораў, зарастаючыя азёры, вільготныя палі (напрыклад, рысавыя).

Спосаб жыцця

Чырвоная чапля значна радзей садзіцца на дрэвы, чым іншыя буйныя чаплі. Дзякуючы доўгім пальцам можа хадзіць нават па самай топкай глебе. Калі яе спалохаць, яна выцягваецца ў трыснягу і падымае дзюбу вертыкальна ўверх, зліваючыся з навакольным асяроддзем. Гэтым яна вельмі нагадвае бугая.

Корміцца дробнай рыбай, жабамі, паўзунамі, насякомымі, грызунамі.

Гняздо ладзіць у густым трыснягу, спружыністая аснова з сухога трыснягу (часам пакладзеная на галіны) або скрыжаваных паміж сабой раслінах; іншы раз гняздо на кусце вярбы, якая расце на сплавіне.

Яйкі (3—6) злёгку падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, зеленавата-блакітныя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чаплевыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай