wd wp Пошук:

Чагас

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Чагас (англ.: Chagos) — архіпелаг з сямі атолаў з больш чым 60 трапічнымі астравамі ў Індыйскім акіяне, змешчаны прыкладна ў 500 кіламетрах на поўдзень ад Мальдываў, па сярэдзіне шляху з Афрыкі ў Інданезію.

Архіпелаг Чагас — частка Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне.

Сталых жыхароў няма, толькі востраў Дыега-Гарсія засяляюць брытанскія і амерыканскія ваенныя (4000 чал. у 2006 г.).

Геаграфія

Усяго тэрыторыя архіпелагу складае 63,2 км², з якіх востраў Дыега-Гарсія займае 27,19 км². Плошча жа марской тэрыторыі з лагунамі архіпелагу перавышае 15 тыс. км², з іх 13 тыс. км² — у межах банкі Вялікі Чагас. Гэта — адзін з самых вялікіх атолавых архіпелагаў у свеце.

Архіпелаг складаецца з сямі частак:

  1. востраў Дыега-Гарсія (акрамя галоўнага вострава яшчэ 3 астраўкі)
  2. Эгмант (7 астраўкоў)
  3. атол Перас-Баньёс (27 астраўкоў)
  4. Саламон (11 астраўкоў)
  5. Банка Вялікі Чагас (7 астраўкоў)
  6. Рыф Блэнхайм (3 астраўкі)
  7. Банка Спікерс (1 астравок)

Калі самы самы вялікі востраў архіпелагу Дыега-Гарсія мае плошчу 27,19 км², то другі па велічыні востраў архіпелагу (Ігл у Вялікім Чагасе) меншы у 11 разоў (2,45 км²). Астатнія астраўкі па плошчы не перавышаюць 1,5 км².

Клімат

Клімат астравоў экватарыяльны марскі, спякотны і вільготны. Архіпелаг добра прадуваецца вятрамі. Сярэднегадовая колькасць ападкаў — каля 2600 мм (ад 105 мм у жніўні да 350 мм у студзені). Сярэднемесячная тэмпература вагаецца ад 26,2 °C да 28,3 °C.

Гісторыя

Пакінутая царква на востраве Бодам (астравы Саламон)

Архіпелаг быў здаўна вядомы жыхарам Мальдываў, якія называлі яго Фалавахі. У пач. XVI стагоддзя ён быў адкрыты партугальцамі. Некалькі астраўкоў маглі быць заўважаны вядомым мараплаўцам Васка да Гама, але афіцыйнае адкрыццё зрабіў навігатар Педра дэ Маскарэньяс пад час экспедыцыі 1512 - 1513 гг.

У 1778 г. астравы фактычна былі анэксіраваны Францыяй. Французскія прадпрымальнікі арганізавалі плантацыі какосавай пальмы, для працы на якіх пачалі увозіць афрыканскіх неграў-рабоў. Яны склалі аснову мясцовых тубыльцаў ілуа (літаральна “астравіцян”).

У 1814 г. астравы Чагас былі далучаны да Вялікабрытаніі і адміністрацыйна кіраваліся з Маўрыкія. У 1965 г., калі Маўрыкій атрымаў незалежнасць, Вялікабрытанія заставіла архіпелаг у сваім складзе (гл. Брытанскую тэрыторыю ў Індыйскім акіяне). У 1967 - 1973 гг. ілуа1952 г. іх колькасць дасягала 1142 чал.) атрымалі фінансавую кампенсацыю і былі прымусова выселены на Маўрыкій і Сейшэльскія астравы з падставы закрыцця непрыбытковых плантацый. Прычым, урад Маўрыкія таксама атрымаў кампенсацыю ў памеры ₤650 тыс.

З 1971 г. на Дыега-Гарсія дзейнічае буйная ваенная база ЗША. Сярод персанала базы працуюць у тым ліку ілуа. Згодна дагавору з Вялікабрытаніяй, амерыканскія ваенныя застануцца да 2036 г.

Аднак інтэрніраваныя астравіцяне і іх нашчадкі арганізавалі рух за вяртанне. У 2006 г. група ілуа прыкладна ў 100 чалавек здолела наведаць радзіму. У тым жа годзе карэнныя жыхары выйгралі працэс у Вярхоўным судзе і атрымалі дазвол на вяртанне. Аднак ён быў адхілены ўрадам Вялікабрытаніі. Згодна WikiLeaks, брытанскія ўлады збіраюцца арганізаваць на архіпелаге запаведнік і такім чынам зрабіць вяртанне ілуа наогул не магчымым.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Чагас
Катэгорыя·Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта