wd wp Пошук:

Ціхініцкі сельсавет

Ці́хініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ціхінічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета з Запольскага сельсавета перададзены вёскі Броннае і Ясёнаўка[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[2], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 16 июня 2006 г. № 273 Об изменении границ Запольского и Тихиничского сельсоветов Рогачевского района
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Ціхініцкі сельсавет