Ці́хініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ціхінічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета з Запольскага сельсавета перададзены вёскі Броннае і Ясёнаўка[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[2], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3].