wd wp Пошук:

Ціхан Мікалаевіч Годнеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Годнеў. Ціхан Мікалаевіч Го́днеў (5 красавіка 1893, Задонск, Ліпецкай вобласці, Расія — 29 кастрычніка 1982) — беларускі фізіёлаг раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу. Акадэмік АН Беларусі (1940; член-карэспандэнт, 1936), доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі (1944). Прэмія імя Ціміразева АН СССР(руск.) бел. (1967)[2].

Біяграфія

Ціхан Годнеў нарадзіўся 6 красавіка 1893 г. у горадзе Задонску (Расія) ў сям’і настаўнікаў гімназіі. У 19031911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі разам з Максімам Багдановічам і Уладзімірам Аляксандравічам Энгельгардам, з якімі і пазней захоўваў цёплыя і сяброўскія адносіны. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, які з адзнакай скончыў у 1916 годзе. Працаваў у ім на кафедры фізіялогіі раслін[3].

У 1919 годзе пераходзіць на працу выкладчыкам анатоміі і фізіялогіі, а затым загадчыкам кафедрай Астраханскага ўніверсітэта. У 19231927 гадах — дацэнт, з 1926 года прафесар у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце[3].

У 1928 годзе пераехаў у Беларусь, дзе ў 19281941 гг. працаваў загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі у г. Горкі і Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1935 г. Ціхану Годневу была прысуджана навуковая ступень доктара біялагічных навук. У 19351941 гг. узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, кіраваў працай па фотасінтэзе і біясінтэзе пігментаў у лабараторыі фізіялогіі раслін Інстытута біялогіі АН БССР. У 1936 годзе выбраны член-карэспандэнтам, а ў 1940 г. — акадэмікам АН БССР[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 19411943 гг. працаваў прафесарам Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 19451969 гг зноў узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, у 1945—1966 гг. таксама з’яўляўся загадчыкам лабараторыяй хларафіла ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 19671969 гг. узначальваў аддзел хларафіла Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР[3].

Памёр 29 кастрычніка 1982 года[3].

Навуковая дзейнасць

«Пабудова органічнай матэрыі ў лісьце зялёнай расьліны». 1934

Аўтар навуковых прац па біяхіміі раслінных пігментаў. Выдвінуў ідэі аб фарміраванні хларафілу праз манапірол і лейказлучэнні(руск.) бел. парфірынаў(руск.) бел., аб адзіным працэсе сінтэзу хларафілу і гему(руск.) бел. з вугляводаў, аб адносна сталай колькасці хларафілу ў адзінцы аб’ёму хларапластаў[2].

Даказаў адзінства протахларафілу ў раслінным свеце, ператварыў протахларафілід(руск.) бел. у цемнаце ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінтэтычных пігментаў у антагенезе ў залежнасці ад светлавых і тэмпературных умоў, механізм утварэння парфірынаў, а таксама змяненні хларапластаў у антагенезе[2].

Бібліяграфія

Ушанаванне памяці

Сям’я

Зноскі

  1. Годнев Тихон Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 1 2 3 Годнев Тихон Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
  3. 1 2 3 4 5 Тихон Николаевич Годнев Архівавана 26 верасня 2020.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Задонску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі