wd wp Пошук:

Цітвянскі сельсавет

Цітвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Цітва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года ў складзе Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года ў складзе Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярычынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 11 сакавіка 1977 года населенаму пункту, які ўзнік пры торфапрадпрыемстве «Сяргеевіцкае» на тэрыторыі сельсавета, прысвоена назва — пасёлак Праўдзінскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў[3]. 31 сакавіка 1977 года пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета, пасёлак Праўдзінскі перададзены ў склад Сяргеевіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узляны, сельсавет перайменаваны ва Узлянскі[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Цытвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 8 (1526).
  3. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 156. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна