У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цёрнер.
Ціна Цёрнер (англ.: Tina Turner, пры нараджэнні Ганна Мэй Балак (англ.: Anna Mae Bullock); нар. 26 лістапада 1939, Натбуш, штат Тэнесі, ЗША) — амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса і танцоўшчыца. Уладальніца васьмі прэмій Грэмі. За свой артыстызм, тэмперамент і сцэнічную экспрэсіўнасць яна носіць тытул «Каралева рок-н-ролу»[3][4]. Ціна ўваходзіць у дзясятку самых лепшых танцораў свету. Часопіс «Ролінг Стоўн» назваў яе найвялікшай спявачкай сучаснасці.
Ганна Мэй Балак нарадзілася 26 лістапада 1939 года малодшай другой дачкой у невялікім мястэчку Натбуш, штат Тэнесі, у сям’і Зельмы (народжанай Кюры), рабочай завода, і Флойда Рычарда Балака, баптысцкага дыякана, фермера і рабочага заводу. Балак наведвала школу Флэг Груў у акрузе Хэйвуд. Ганна і яе старэйшая сястра, Ален, выхоўваліся сваёй бабуляй пасля таго, як іх бацькі развяліся, калі Ганне было 10. Ганна заставалася ў Натбушы да смерці сваёй бабулі. У 16-гадовым узросце яна з маці і сястрой пераехала ў г.Сент-Луіс.
Сінглы, якія патрапілі ў Top 10 у амерыканскіх і брытанскіх чартах:
Ціна Цёрнер у Вікіцытатніку | |
Ціна Цёрнер на Вікісховішчы |