wd wp Пошук:

Цімафей Пятровіч Ціванаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціванаў. Цімафей Пятровіч Ціванаў (17 красавіка 1935, в. Каралёўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1958 годзе. Працаваў інжынерам-планіроўшчыкам, галоўным інжынерам праектаў, з 1977 года — кіраўнік майстэрні Магілёўграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Член КПСС з 1968 года. Пражываў у г. Магілёў.

Творчасць

Асноўныя працы: жылыя пасёлкі і комплексы па адкорме свіней у саўгасе «Усход» Магілёўскага (1976), буйной рагатай жывёлы ў калгасе імя Кірава Шклоўскага (1978), па гадоўлі цялушак у саўгасе «Усход» Быхаўскага (1980), маладняка і цялушак у Мілаславічах Клімаўскага (1981) раёнаў Магілёўскай вобласці, генплан і ПДП г.п. Бялынічы (1971, у аўтарскім калектыве), пасёлак шклозавода «Кастрычнік» (1970), Прыдняпроўская птушкафабрыка Магілёўскага раёна (1977).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект планіроўкі і добраўпарадкавання цэнтральнай сядзібы пасёлка «Крычаўскі».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Бялынічаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў