Цімафей Мікалаевіч Сярге́йчык (20 чэрвеня 1899, вёска Заполле, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 27 мая 1977) — беларускі тэатральны акцёр і рэжысёр. Народны артыст БССР (1944). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946).
Ц. М. Сяргейчык нарадзіўся 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1899 года ў в. Заполле (цяпер Глускага раёна Магілёўскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.
У 1919 годзе ўступіў у РСЧА, удзельнічаў у працы чырвонаармейскай мастацкай самадзейнасці (1919—1923).
У 1926 годзе скончыў Беларускую мастацкую студыю пры МХАТ, стаў працаваць у Віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Аўтар кнігі ўспамінаў «Нататкі акцёра» (1966).
Ц. М. Сяргейчык памёр 27 мая 1977 года. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.