Ці́лівіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Малое Бахава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цілівічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Бахава. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Малабахаўскага сельсавета[1].