wd wp Пошук:

Цёбза

Цёбза[1] (руск.: Тёбза) — рака ў Кастрамской вобласці Расіі; левы прыток ракі Кастрама (упадае за 102 км ад яе вусця).

Даўжыня — 140 км, плошча вадазборнага басейна — 1160 км², сярэдні расход вады за 34 км ад вусця — 8,54 м³/с. Выцякае з невялікага возера Скамарохаўскае на поўначы Астроўскага раёна Кастрамской вобласці. Цячэ на ўсім працягу на паўночны захад, моцна пятляючы. Шырыня ракі ў вярхоўях не перавышае 10 метраў, затым рака пашыраецца да 20-30 метраў. Хуткасць цячэння невялікая.

У верхнім і сярэднім цячэнні лясныя ўчасткі па берагах чаргуюцца з лугамі і балотамі; у ніжнім за вялікім сялом Барок Цёбза ўваходзіць у зону суцэльнага лесу. На левым беразе Цёбзы ў сяле Барок размешчаны старадаўні Свята-Прадцечанскі Якава-Жалезнабароўскі манастыр.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — карта Кастрамской вобласці
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Волгі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Кастрамской вобласці