wd wp Пошук:

Цяльшэйская духоўная семінарыя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса

Цяльшэйская духоўная семінарыя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса (літ.: Telšių Vyskupo Vincento Borisevičiaus kunigų seminarija) — літоўская каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова.

Гісторыя

4 красавіка 1926 года былая Жамойцкая каталіцкая дыяцэзія была падзелена на тры — архідыяцэзію Каўнаса, дыяцэзію Панявежыса і дыяцэзію Цяльшэя. Адразу пасля стварэння Цяльшайская дыяцэзія сутыкнулася з праблемай недахопу святароў, што прывяло да стварэння 4 кастрычніка 1927 года епархіяльнай семінарыі. Урад міжваеннай Літвы не падтрымліваў семінарыю фінансава, наадварот, некалькі разоў прадпрымаліся спробы закрыць яе.

Выпускнікі семінарыі мелі магчымасць працягнуць вучобу ў Рыме. У 1932 годзе семінарыя ўжо мела багатую бібліятэку ў 10 тысяч асобнікаў. У 1932 годзе былі пасвечаныя і першыя 9 выпускнікоў. У 1930-я гады семінарыя была рэарганізавана, а адукацыйная праграма пашырана за кошт паглыбленага вывучэння філасофіі.

У 1940 годзе семінарыя была закрыта савецкай уладай. За 13 гадоў працы (1927—1940) семінарыя паспела падрыхтаваць 150 святароў. З 1941 года, пасля захопу краін Балтыі нямецкай арміяй, семінарыя функцыянавала, але пасля вайны ў 1946 годзе была паўторна закрыта. У пасляваенны час у Літоўскай ССР дзейнічала толькі адна каталіцкая семінарыя ў Каўнасе, і тое ў вельмі абмежаваных умовах — колькасць семінарыстаў была абмежавана, а колькасць новых святароў не перавышала пяці чалавек у год.

У 1989 годзе семінарыя была адноўлена, першы навучальны год яна пачала з 22 студэнтамі. Адноўленая семінарыя атрымала імя біскупа Вінцэнтаса Барысявічуса, які быў яе першым рэктарам. У першыя гады пасля аднаўлення быў адрамантаваны будынак семінарыі, пабудавана семінарская капліца. У 1993 годзе адкрыта перадсемінарыя. 15 сакавіка 2000 года семінарыя атрымала ліцэнзію ад урада Літвы і статус недзяржаўнай ВНУ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Цяльшэй
Катэгорыя·Каталіцкія семінарыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцтва ў Літве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы
Катэгорыя·1927 год у Літве