wd wp Пошук:

Цюкян

Цюкя́н (руск.: Тюкя́н[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).

Даўжыня ракі 747 км. Плошча вадазбору 16 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 30 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 0,947[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае па Цэнтральнаякуцкай раўніне. Даліна ракі вузкая ў верхнім цячэнні і шырокая ў ніжнім. Рэчышча звілістае, на раўніннай частцы з шырокай поймай і шматлікімі лукавінамі. У басейне ракі вялікая колькасць балот і азёр. Замярзае ў першай дэкадзе кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая[2]. У верхнім цячэнні рака на некалькі месяцаў перамярзае. Жыўленне снегавое і дажджавое.

Асноўны прыток — Чылі (правы)[2].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 440. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 Иванов В. В. Тюкян // Нвучно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Лены
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных