Цюкя́н (руск.: Тюкя́н[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).
Даўжыня ракі 747 км. Плошча вадазбору 16 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 30 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 0,947[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае па Цэнтральнаякуцкай раўніне. Даліна ракі вузкая ў верхнім цячэнні і шырокая ў ніжнім. Рэчышча звілістае, на раўніннай частцы з шырокай поймай і шматлікімі лукавінамі. У басейне ракі вялікая колькасць балот і азёр. Замярзае ў першай дэкадзе кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая[2]. У верхнім цячэнні рака на некалькі месяцаў перамярзае. Жыўленне снегавое і дажджавое.
Асноўны прыток — Чылі (правы)[2].