Цэнтр грамадзянскіх свабод (ЦГС, укр.: Центр Громадянських Свобод) — украінская праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 2007 годзе. Кіраўнік арганізацыі — Аляксандра Мацвійчук. У 2022 годзе ЦГС разам з расійскім «Мемарыялам» і беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.