Цэнтнер, скарочана ц (ням.: Zentner, лац.: centum[1] — «сто») — метрычная адзінка вымярэння масы, роўная 100 кілаграмам.
Хоць слова «цэнтнер» нямецкага паходжання, у Германіі пад цэнтнерам разумеюць 100 метрычных фунтаў, гэта значыць 50 кг.