Цыркон (ням.: Zirkon, ад перс.: طلایی, заргун — залацісты) — мінерал падгрупы астраўных сілікатаў, сілікат цырконію ZrSiO4, змяшчае, як правіла, 1-4% гафнію, які ізаморфна замяшчае цырконій у крышталічнай рашотцы. Разнавіднасць цыркону з утрыманнем марганцу — гіяцынт[1].
Даволі часта, асабліва ў выпадку імпартаваных ювелірных вырабаў, словам «цыркон» памылкова называюць кубічны дыяксід цырконію (фіяніт).
Цыркон на Вікісховішчы |