Цве́ціна[1] (трансліт.: Cviecina, руск.: Цветино) — аграгарадок у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Завуццеўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска, засценак, фальварак i маёнтак у складзе гміны Язна Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
Да 15 кастрычніка 1960 года Цвеціна ўваходзіла ў склад Малінаўскага сельсавета[3].