wd wp Пошук:

Царква ва Уэльсе

Царква ва Уэльсе (вал.: Yr Eglwys yng Nghymru, англ.: Church in Wales) — англіканская царква, юрысдыкцыя якой ахоплівае тэрыторыю Уэльса.

Царква ва Уэльсе аддзялілася ад Царквы Англіі ў 1920 годзе і першапачаткова складалася з чатырох гістарычных дыяцэзій з цэнтрамі ў Бангары, Сент-Асафе, Сент-Дэйвідсе і Ландафе. Пазней былі вылучаныя яшчэ дзве: Монмуцкая і Суонсі-Брэканская. Прымас царквы, архібіскуп Уэльса, выбіраецца з ліку дыяцэзіяльных біскупаў і трымае пасаду адначасова з кіраўніцтвам сваёй дыяцэзіяй.

Гербы дыяцэзій

Зноскі

  1. Church in Wales Membership & Finance 2018
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Царква ва Уэльсе
Катэгорыя·Цэрквы Англіканскай Супольнасці