wd wp Пошук:

Хісахіта

Прынц Хісахіта (悠仁親王 Хісахіта-сінна: нарадзіўся 6 верасня 2006 года ў Токіа) — малодшае дзіця і адзіны сын Фуміхіта, прынца Акісіна і прынцэсы Кіко, член Японскай Імператарскай фаміліі. З’яўляецца трэцім у парадку атрымання ў спадчыну імператарскага прастола Японіі (пасля сваіх дзядзькі — наследнага прынца Нарухіта і бацькі)[4].

У Хісахіта дзве старэйшыя сястры — прынцэса Мака (н. 23 кастрычніка 1991) і прынцэса Како (н. 29 снежня 1994).

Імя

Згодна з заявамі Агенцтва Імператарскага Двара, асабістае імя прынца — Хісахіта — азначае «ясны і дабрадзейны». Альтэрнатыўны пераклад — «цудоўны, ціхамірны, несмяротны»[5]. Імя было абрана яго бацькам; эмблемай прынца з’яўляецца сцыадапіціс[6].

Біяграфія

Прынц з’явіўся на свет ў 8:27 (па Такійскаму часу) у такійскай бальніцы Айіку. Вага немаўля пры нараджэнні склала 2,556 кг[7]. Нараджэнне прынца суправаджалася рытуальнымі цырымоніямі ў Імператарскай сям’і і святкаваннем па ўсёй краіне[8].

Пытанне аб перадачы трона ў спадчыну

Хісахіта стаў першым хлопчыкам, які з’явіўся ў Імператарскай сям’і пасля 1965 года (з моманту нараджэння яго бацькі, прынца Акісіна). У студзені 2007 года прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў аб адкліканні прапановы па змене Закона аб Імператарскім доме, зробленай раней з мэтай ўключэння жанчын у парадак перахода ў спадчыну прастола. Прапанова было абумоўлена тым фактам, што на момант яго падрыхтоўкі ў абодвух сыноў імператара Акіхіта не было дзяцей мужчынскага полу.

З нараджэннем прынца Хісахіта шанцы яго кузіны, прынцэсы Айко — дачкі кронпрынца Нарухіта — заняць Хрызантэмавы трон здаюцца ўсё больш прывіднымі[9]. Хоць гісторыі вядомыя восем імператрыц Японіі, якія кіравалі, яны лічыліся хутчэй рэгентшамі або апякункамі пры малалетніх нашчадках. Пераемнікі такіх правіцельніц, як правіла, выбіраліся з нашчадкаў імператара па мужчынскай лініі, ледзь тыя дасягалі паўналецця. Падобны факт служыць дадатковым аргументам для прыхільнікаў захавання традыцыі, згодна з якой, жанчыны выключаны з парадку японскага перахода ў спадчыну прастола[10].

Зноскі

  1. 1 2 紀子さま、男児ご出産 皇室41年ぶり、皇位継承3位 母子とも健やか朝日新聞社, 2006. Праверана 8 красавіка 2017.
  2. 文仁親王妃紀子殿下は、愛育病院において御出産、親王が御誕生になった件
  3. 御誕生になった文仁親王殿下の第一男子は、御名を悠仁と御命名になった件
  4. Первое появление на публике новорожденного принца Японии Хисахито — Первый канал
  5. Япония увидела маленького принца (нявызн.), BBC Russian (15 сентября 2006). Праверана 2 January 2012.
  6. Наследника японского престола назвали Хисахито NEWSru.com (12 верасня 2006 г.)
  7. Наследник Японии Взгляд.ру (6 верасня 2006)
  8. http://www.newsru.com/world/06sep2006/last_samurai.html Новорожденный японский принц получил первый подарок от дедушки — меч длиной 26 сантиметров] NEWSru.com (6 верасня 2006 г.)
  9. http://www.info-japan.ru/index.php?view=news_news_full&newsId=3 В Японии появился на свет будущий император] Info-JAPAN.ru (7 верасня 2006 г.)
  10. Life in the cloudy Imperial fishbowl Архівавана 12 верасня 2012. The Japan Times (27 March 2007 г.) (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каралеўскія дзеці
Катэгорыя·Члены імператарскага дому Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных