wd wp Пошук:

Хіросі Осіма

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осіма. Хіросі Осіма (яп.: 大島 浩; 19 красавіка 1886 — 6 чэрвеня 1975) — барон, генерал Імператарскай Арміі Японіі, пасол Японіі ў нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Па сваіх поглядах германафіл, аднак займаў асцярожную пазіцыю ў пытанні ўступлення Японіі ў вайну з СССР, лічыў што баявыя дзеянні на некалькіх франтах — супраць ЗША і супраць СССР — непрымальныя. Яго гістарычная роля па выразе генерала Джорджа Маршала — «наша галоўная крыніца інфармацыі пра намеры Гітлера ў Еўропе». Пры гэтым сам пасол і не падазраваў пра гэта да самага заканчэння вайны. Быў асуджаны да пажыццёвага зняволення як ваенны злачынец на Такійскім працэсе ў лістападзе 1948 года. Памілаваны ў 1955 годзе[4].

Зноскі

  1. 1 2 Hiroshi Ōshima // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Hiroshi Ōshima // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Hiroshi Oshima // TracesOfWar
  4. ОСИМА Хироси // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Паслы Японіі ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Военачальнікі Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Гіфу
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты