У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осіма. Хіросі Осіма (яп.: 大島 浩; 19 красавіка 1886 — 6 чэрвеня 1975) — барон, генерал Імператарскай Арміі Японіі, пасол Японіі ў нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Па сваіх поглядах германафіл, аднак займаў асцярожную пазіцыю ў пытанні ўступлення Японіі ў вайну з СССР, лічыў што баявыя дзеянні на некалькіх франтах — супраць ЗША і супраць СССР — непрымальныя. Яго гістарычная роля па выразе генерала Джорджа Маршала — «наша галоўная крыніца інфармацыі пра намеры Гітлера ў Еўропе». Пры гэтым сам пасол і не падазраваў пра гэта да самага заканчэння вайны. Быў асуджаны да пажыццёвага зняволення як ваенны злачынец на Такійскім працэсе ў лістападзе 1948 года. Памілаваны ў 1955 годзе[4].