wd wp Пошук:

Хэлмна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кульм. Хэ́лмна (польск.: Chełmno), Кульм (ням.: Culm) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмінскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Хэлмна.

Займае плошчу 14 км². Насельніцтва 20 428 чалавек (на 2006 год).

Гісторыя

Ратуша ў Хэлмне, XIX стагоддзе

Першы пісьмовы ўспамін горада адносіцца да 1065 года. Назва горада азначае «горад на ўзгорку»[1]. З горадам звязана з’яўленне і развіццё Кульмскага права. У 14661793 гадах цэнтр Хэлмінскага ваяводства ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.

З 1772 па 1920 год (з перапынкам у 18071815 гадах) і ў 19401945 гадах насіў нямецкую назву Кульм (Culm).

Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада знаходзіўся лагер смерці у якім загінула каля 152 000 чал.[2][3]

Славутасці

Добра захаваліся сярэдневяковыя гарадскія сцены(польск.) бел. даўжынёй 2270 метраў (XIIIXIV стагоддзі, рэканструяваны ў XVI стагоддзі). Захаваліся 17 крапасных веж, некаторыя ў руінаваным выглядзе[4]. Найбольш вядомыя Грудзёндзская брама (XIII стагоддзе), самая старая Мерсебургская брама, адкрытыя для турыстаў Дзявоцкая вежа (на алеі 3-га мая) і Парахавая вежа (канец XIII стагоддзя). На Рыначнай плошчы размешчана адна з найпрыгожых польскіх рэнесансных ратуш, пабудаваная ў 15671572 гадах на месцы старой гатычнай вежы XIII стагоддзя.

У горадзе размешчаны жаночы цыстэрцыянска-бенедыкцінскі кляштар, гатычная капліца Святога Марціна, касцёл Святога Духа(польск.) бел. XIII стагоддзя, францысканскі касцёл Святых Якава і Мікалая(польск.) бел., перабудаваны ў XIX стагоддзі ў неагатычным стылі, неараманскі гарнізонны касцёл Чанстахоўскай Божай Маці XIX стагоддзя, дамініканскі касцёл Святых Пятра і Паўла(польск.) бел., фарны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі(руск.) бел. XIII стагоддзя, найстаражытнейшы ў Памор’і, які стаў узорам пры будаўніцтве Кёнігсбергскага кафедральнага сабора.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назва горада Архівавана 25 студзеня 2012.
  2. In total, the SS and the police killed some 152,000 people in Chelmno. http://www.ushmm.org/wlc/media_cm.php?lang=en&ModuleId=10005194&MediaId=130 Архівавана 8 кастрычніка 2008.
  3. Yitzhak Arad Belzec, Sobibor, Treblinka: The Operation Reinhard Death Camps. Indiana University Press. 1987. ст. 21
  4. Афіцыйны сайт горада Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Хэлмна
Катэгорыя·Гарады Куяўска-Паморскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Населеныя пункты Хэлмінскага павета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу