wd wp Пошук:

Хоя мясістая

Хоя мясістая, Васковы плюшч[3] (Hoya carnosa) — від павойных сукулентных вечназялёных хмызнякоў з роду Hoya сямейства Apocynaceae. Папулярная пакаёвая расліна.

Распаўсюджанне

У прыродзе расліна сустракаецца ва Усходняй Індыі, на поўдні Кітая (правінцыі Фуцзянь, Гуандун і Юньнань, аўтаномны раён Гуансі), на Тайвані, у М’янме, у В’етнаме, Малайзіі, на японскіх астравах Кюсю і Рукю. Расце ў вільготных субтрапічных лясах.

Апісанне

Вечназялёная ліяна. Лісце мясістае, авальнае, бліскучае, цёмна-зялёнае. Кветкі зорчатыя, духмяныя, быццам зробленыя з воску, сабраны ў парасоны. Афарбоўка пялёсткаў — ад белай да ружовай, цэнтральная частка кветкі (верхавіны пылавікоў) — цёмна-ружовая, вінна-чырвоная. Час цвіцення — лета і восень.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Васковы плюшч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 420
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кутровыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак