Хо́цінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ульскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Хоціна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бешанковіцкага сельсавета БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сокараўскага сельсавета[1].