wd wp Пошук:

Хомі Джэхангір Баба

Хомі Джэхангір Баба (англ.: Homi Jehangir Bhabha; 30 кастрычніка 1909, Бамбей, Індыя — 24 студзеня 1966, Манблан, Францыя) — індыйскі фізік, які сыграў значную ролю ў развіцці індыйскай атамнай навукі, тэхнікі і ядзернай праграмы. Ганаровы член шэрагу навуковых таварыстваў і акадэмій навук, у тым ліку Лонданскага каралеўскага таварыства (1941).

Баба вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, які скончыў ў 1930. Навуковую працу пачаў пад кіраўніцтвам Ральфа Фаўлера. У 1940—1945 гадах працаваў у Індыйскім інстытуце навук у Бангалоры, з 1942 года — прафесар. У 1945 стаў ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком Інстытута фундаментальных даследаванняў Тата ў Бамбеі. Баба стаў старшынёй Камітэта па атамнай энергіі Індыі (з 1947) і дырэктарам Атамнага цэнтра Трамбэй(з 1957), які ён таксама заснаваў.

Баба таксама з’яўляўся буйным грамадскім дзеячам. Ён быў старшынёй на першай канферэнцыі па мірным выкарыстанні атамнай энергіі ў Жэневе ў 1955. Акрамя таго ён некалькі гадоў (1960—1963) узначальваў Прэзідыум Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP), а таксама з’яўляўся членам Навукова — кансультатыўнага савета МАГАТЭ.

Загінуў у горным масіве Манблан у выніку катастрофы самалёта, на якім накіроўваўся на чарговае пасяджэнне савета МАГАТЭ.

Зноскі

  1. 1 2 Homi J. Bhabha — 2010.
  2. Homi Bhabha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Паўночная Амерыка
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Фізікі Індыі
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мумбаі
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук