wd wp Пошук:

Хокан I Магнусан

Хокан I Магнусан ці Хокан I Выхаванец Торыра (нарв.: Hakon Magnusson Toresfostre; 10681094) — кароль Нарвегіі, сын Магнуса II, які кіраваў у 1093 — 1094 гадах.

Хокану быў год, калі памёр яго бацька Магнус, які кіраваў у Паўночнай Нарвегіі. Пасля гэтага аднаасобным каралём Нарвегіі стаў дзядзька Хокана, Олаф III Ціхі, які кіраваў ва Усходняй Нарвегіі. Хокана ўзяў на выхаванне ярл Торыр са Стэйга. У 1090 годзе, паводле саг, Хокан здзейсніў набег на Б’ярмію, дзе атрымаў перамогу ў бітве з мясцовымі жыхарамі. Пасля смерці Олафа III у 1093 годзе, каралём Нарвегіі быў абвешчаны яго сын Магнус III Босы. Аднак жыхары Упланда, сабраўшыся на тынгу, абвясцілі каралём Хокана Магнусана. Затым Хокан са сваімі прыхільнікамі накіраваўся ў сталіцу Нарвегіі, Тронхейм, дзе запатрабаваў падзяліць Нарвегію паміж сабой і Магнусам, як раней паступілі іх бацькі. Гэта патрабаванне было прызнана справядлівым. Стаўшы конунгам, Хокан набраў сабе дружыну, а таксама адмяніў шэраг падаткаў і ўвёў некаторыя паляпшэнні законаў, чым заваяваў поўную прыхільнасць бондаў. Паводзіны Хокана выклікалі незадаволенасць у яго суправіцеля Магнуса III і паміж стрыечнымі братамі адбыўся канфлікт. У канцы 1093 года Хокан і Магнус пачалі рыхтавацца да вайны адзін супраць другога і збіраць войскі. Напачатку 1094 года, калі Хокан аб’язджаў фюльке Усходняй Нарвегіі, вярбуючы сабе прыхільнікаў, ён нечакана памёр пры пераходзе праз горны перавал.

Зноскі

  1. https://nbl.snl.no/H%C3%A5kon_Magnusson_Toresfostre
Папярэднік:
Олаф III Ціхі
Кароль Нарвегіі
1093—1094
Пераемнік:
Магнус III Босы
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1095 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хорфагеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1068 годзе